Старонка:Vershy dlia dziacej 1945.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Такі ўжо нягоднік,
Ды гэтакі шкоднік!
Бегаў загуменнямі,
Кідаўся каменнямі,
Пападаў у шыбы —
Хоць гані з сялібы!

Меў на зло смякалку,
Зніме з вежы галку
І такі гарачка,
Няхай яго качкі!

II

У савосева суседа
Быў пярэсценькі каток,
Выхаванец Паўла дзеда,
Такі слаўны пястунок!
Нос чарнявы,
Хвост бялявы,
Задзірасценькі;
Кіпцік-шчыпчык
Заграбасценькі;
Лапкі-драпкі
Машастовыя.
А шарсціначкі
Шаўковыя;