Старонка:Son na kurgane.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я у хлеўчык — гнаць кароўку:
Як прывязана вяроўкай —

Ані з мейсца… тут авечка
С хлева ў полыме, як печку, —

Я ягнятка хваць за воўну,
А тут дыму ужо поўна…

Чуць у дзьверы, чуць папала,
Я ўжо хатка дагарала.

Жыд (з багамольлем і ліхтарамі; за ім жонка яго і чацьвёра дзяцей).

І стадола, і камора
Так ешчэ стаялі ўчора,

А сягоньня, як у яму,
Заваліліся і с крамай.

(Да жонкі).

Знаеш, чуў я ад Агаты:
Дзіцянё згарэло с хатай.

Жыдоўка (с падушкай і халаю).

Мне казалі на прыгумні:
Чалавек звуглеў у пуні.

1-е жыдзянё (с блешанымъ пудэлкам цукеркаў).

Вото-ж вочы дым кусае.

2-е жыдзянё (са скруткам пэркалю).

Будзе-ж крама зноў такая?..

3-е жыдзянё (са скрынкай с цьвекамі).

Як-жэ гэты агонь страшэ