Старонка:Son na kurgane.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ў дабавак пусьцілі
На пакусу звод гэты.

Ўзялі усё — дам апошкі:
Капля, кажуць, жалее;
Мо хоць трошкі, хоць трошкі
На душы прасьвятлее.

5-е відма.

Ўжо с пацехай ды вясёлай
К табе йду, мой ты дзябёлы.

Сядзьце шумна, як расохі,
Дурнапьян, чэртапалохі;

Як звон фляшэк - неўгамонна,
Як сама кроў - так чырвонна,

Як пагібель - так шчасьліва;
Затуманьце усе парывы,

Каб ня зводзіў скарб ласкавы...
Цемра тут закон і права!

Товарыш 6-го відма.

Так аплуціў, ачмуціў,
Як чэрвяк лісток вішні,
Хоць і знаю, што круце,
Хоць і знаю - што лішне.

Мушу даць, хоць ня штукі:
Зьмёў с тачка і паскрэбы;
Кажуць, лепшай прынукі
Не найці як - патрэба.