ураджай! Жыта гэткае добрае, што навет зямлю хочацца цалаваць, пшаніца таксама. Зямля ня немец, ня скрыўдзіць. Хаця па тваёй віне поле згарана было і ня надта добра, аднак-жа расьце як найлепей.
Добрая Магда навет усьмяхнулася цераз сьлёзы.
— Зямля ня немец, — яшчэ раз паўтарыла яна.
— Магда! — прамовіў Бартэк, гледзячы на яе сваімі вырачанымі вачыма, — Магда!
— Чаго?
— Дык ты… гэткая… таго…
Бартэк пачуваў да яе вялікую ўдзячнасьць, але ня ўмеў гэтага выказаць.
ІХ.
Магда, сапраўды, была вельмі добрая і працавітая жанчына. Праўда, што яна не давала волі мужу, але ўсё такі шчыра да яго была прывыкшы. У мінюту гневу, як напрыклад у дзень яго прыезду ў карчме, Магда казала яму проста ў вочы, што ён дурны, але сама хацела, каб людзі думалі йначай: „Мой Бартэк, — няраз казала яна, — толькі прыкідаецца дурным, а напраўду ён хітры“. Тымчасам, Бартэк быў так-жа сама хітры, як і яго