Гэта старонка не была вычытаная
- І мілае ідзе за пастылае. Нос., 56.
- Пашло міла за астыла. Fed., 187.
- Усякі маладзец найшоў абразец. Міеп., 395.
- Глянеш - хоць пацалуй, а прыступішся - плюнеш. Ляцкий, 8.
- Як не віжу, душа мрэць, а як увіжу - з душы прэць. Нос., 195.
- Раструха́нка не каханка. Сержп., 19.
- Хоць ён мяне й баламуце, але патом не ачмуце. Ляцкий, 53.
- Каб той марне здох, што любіць разам двох. Fed., 168.
- Двух сарок разам за хвост не ўдзержыш. Л. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22.
- Чым яе вадзі́ць, няхай яе чэрці водзяць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
- Кахаў Ганулю, да ўзяў дулю. Сержп., 8.
- Любіў Ганулю, а палучыў дулю. Ляцкий, 19.
- Кахаў Ядвігу, да далі хвігу. Сержп., 8.
- Як да каханка ісці, то сцежкі-дарожкі, а як да нялюбага, то дробныя слёзкі. Fed., 133.
- Нялюбага не паложыш, а любага не падымеш. Мін.-Мал., 1970, 164, Пух.
- Быў час, калі дзеўкі любілі і нас. Крэмнеў.
- Сілаю не быць мілаю. Радч., 248. Вар.: Fed., 277; А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1; В. Санько, 1969, Слуцк.