Гэта старонка не была вычытаная
- Хоць пад лаўкаю пасяджу (паляжу), а на прыгожага пагляджу. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; Цар., 247, Мінск.
- Глянеш на яго — вады нап’ешся. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
- Як мяне, мамачка, хлопцы любяць: як выйду на вуліцу, то за кулакамі свету не бачу. Fed., 54. Вар.: Fed., 168; Pieik., 361.
- Як мяне хлопцы любяць! Як выйду на вуліцу - за кулакамі не відаць. Нос., 195, 161.
- Як, мамачка, мяне хлопцы любяць: за кулаччамі свету не бачу. Ром., Бел., I, 316.
- Мусіць цябе затычкаю хто выбіў (удэрыў), калі цябе так любяць (ліпнуць). Fed., 351.
- Ласка горы разбівае. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
- Ласкаю ліхога ўціхамірыш. Сержп., 128.
- Ласка - не каляска, сядзеш, не паедзеш. Tyszk., 417. Вар.: Mien., 396; Dybow., 13; Дуб., 33; Fed., 169; Сцяшк., 596, Ашм.
- Ласка - не каляска, не сядзеш, не паедзеш. Вас., 29; Сах.
- Ласкавае слова, што веснавы дзень. Сах.
- Ласкавае слова і косць ломіць. Т. Шумская, 1967, Кліч 13.10.21.
- Ласкава слова лепш дубіны. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
- Даганяўшы, не нацалавацца. Czeczot, 108; Tyszk., 419; Шпил., 178; Fed., 75; Pietk., 317.