Гэта старонка не была вычытаная
Выйдзіце на поле, ды зірніце, братцы:
Не акінеш вокам
Польнага разлога!
Гоні — край-прыволле, ёсць аб чым разняцца…
Легла ты шырока
Сельская дарога!
Пазнікалі межы — нудныя адзнакі
Цёмнага бязволля,
Жудкага бязвыйсця —
Шыр і безбярэжжа, дзе вятры-гулякі
Ходзяць станавіта,
Як сваты калісьці.
Гэтакіх прастораў і паны не мелі
І не будуць мець іх,
Трутні, абармоты:
Вырвалі мы з корнем тое пустазелле,
Што смактала сокі
З чорнае галоты.
Час не так вялікі, а якія змены!
І зямля не тая
І не тыя людзі.
Сходзіць быль — пачвара, як ад сонца пена,
У рабоце двабай,
У няспынным гудзе.
Глянеш — не пазнаеш сёння ты краіны:
На балотах-багнах
Выраслі пасёлкі,