Дый Твардоўскі знае дзела:
60 Так мазгі таму заводзе.
— Мефістофель, глянь ты толькі
У кантракт, дзе пункт увідзіш:
Пасля год во столькі й столькі,
Па маю душу як прыйдзеш, -
Буду права мець тры разы
Запрагчы цябе ў работу, -
Ты ж найгоршыя прыказы
Мусіш споўніць што да ёты.
Глянь над карчмай маляванне:
70 Конь грывясты, хвост, як вехаць,
Тут жывым няхай ён стане,
Я хачу на ім праехаць.
Біч з пяску скруці мне, бесе,
Каб каня меў чым пагнаці,
Хорам вымуруй у лесе,
Каб было дзе папасаці.
Гмах з арэхавых зярняткаў
Выстрай аж пад шчыт Кранпаку,
Ў ім з бародаў кладзі латы,
80 Крый страху насеннем маку.
Глянь, цвічок такі прымерне:
Ў цаль — таўсты, даўгі ў тры цалі,
Гані ў кожна маку зерне
Па тры гэткія ганталі!
Мефістофель скочыў жыва,
Каня чысціць, корміць, пое,
Суча доўгі біч са жвіру,
І ўжо конь напагатоўі.
Сеў Твардоўскі, выпнуў жылы,
90 Ўзяў за повад, конь здаровы,
Знай, трымайся, што ёсць сілы,
Аж тут, глянь, — палац гатовы.
— Так, так! выйграў прайдзісвета,
Дый работа жджэ другая:
Старонка:Mitskevich Pany Tvardowskaja.pdf/3
Старонка праверана