- 53 -
АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Каб то́лькі не ўдала́ся нараві́стая.
ПАЎЛІНКА. Ціка́васьць, ці пан Адо́льф ужо́ затаргава́ў сабе́ яку́ю?
АДОЛЬФ. Гэ́та, паку́ль што — сэ́крэт.
ПАЎЛІНКА. А мне пан Адо́льф ска́жэ?
АДОЛЬФ. Так. А́ле перш та́ту і ма́ме, а пасьля́ ўжо́ і васпа́нні на са́мае ву́шка.
ПАЎЛІНКА (/бяручы́ ў яго́ шкля́нку/). До́бра, до́бра! Пан Адо́льф, як ве́даў, што я тро́хі глухава́та.
АДОЛЬФ. Глухава́та!..
ПАЎЛІНКА (/ідучы́ па гарба́ту, ў старану́ пу́блікі/). Трэ́ба шэ́ршня за нос павадзі́ць, каб і дзеся́таму заказа́ў, як жо́нкі купля́ць.
АЛЬЖБЕТА. Пан Быко́ўскі, здае́цца, ў нас пе́ршы раз?
АДОЛЬФ. А так — першы!
АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Дык па́ну трэ́ба даць пацалава́ць стару́ю ба́бу.
АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Пан А́дольф то́лькі да малады́х ды бага́тых лас, а стары́е ў яго́ ў раху́нак ня йду́ць.
АДОЛЬФ. А пра́ўда, пра́ўда! Я то́лькі да малады́х ма́ю імпэ́т.