Гэта старонка была вычытаная
Чы не дудка была?
Весялушка была,
Весяліла мяне
На чужой старане.
(Далей спявае.)
Зноў змена тону.
Хадзі, дзеўка-чарнабрэўка,
Са мной у скок. (Двойчы.)
Прышчурыся і вазьміся
Смела ў бок (Двойчы.)
На вуліцы тры курыцы і пявун.
Любі мяне, чарнабрыва, я ж Навум.
А хто любіць гарбуз, гарбуз,
А я кацярыцу;
А хто любіць дзяўчыначку,
А хто маладзіцу.
А хто любіць гарбуз, гарбуз,
А я люблю дыньку;
А хто любіць гаспадара,
А я гаспадыньку.
Усе становяцца перад панам і спяваюць.
Хор.
Дзякуй табе, пане, за тваё гашчэнне.
Дай жа табе, Божа, багатае менне!
Дзякуй табе, пане, за шчасну гадзіну.
Напаіў ты, накарміў цэлую дружыну.
Заслона спадае