Гэта старонка не была вычытаная
Спеў
№ 9
Ян.
Ах, зірні ў бок гэны, пане!
Кароль.
Што ж ты ўбачыў там, мой Яне?
Ян.
Вельмі пекную дзяўчынку,
Што, як сарна, лёгка, вабна,
Што, як лялька, стройна, зграбна.
Рвець малінку за малінкай.
Ў заклад стаўлю віна шклянку,
Што не ўступіць парыжанкам.
Кароль.
Ах, калі хто гэта бачыў?
Ці табе ў вачах маяча,
Каб раўняці дзеўку тую,
Нерухавую, брыдкую,
Да парыжскіх ненаглядак,
Што сваёй красою, складам
Цэлы свет змагчы гатовы,
Ўсім закручваюць галовы?
Ян.
Пане, глянь: да нас ступае,
Складна, вабная такая!
Навум (з-за дрэва).
Ой! ведаю прыгаворку:
Не ўтаіш шыла ў ворку.
Хто ж з людзей не падзівіцца
Прыгожанькай маладзіцы?
Яны, на бяду Навума,
Угледзелі дочку кума.