Старонка:Belarusi.pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хто „за“, за выключэнне, —
Прашу падняць тых рукі,
Хто проць, хто устрымаўся? —
Няма. Без лішняй мукі.

Прайшло аднагалосна,
Каб выключыць за барскасць
З комуны пяцярых тых
З дывізіі Чангарскай.

Чацверты з комунараў

Ды выдаць ім паперы
І прыпісаць за кару,
Каб іх ў Саюзе зналі,
Што з іх за комунары.
..............
А траіх чангарцаў
Працуе і сягоння
На тых раскаваных
Комунарскіх гонях.

III

Як з плеч гара звалілася
З нялёгкай гэнай з‘явай.
З „пяцёркай“ расквіталіся
І далей зноў за справу.

У думках прасвятлелася
У комунараў нашых,
Комуне новастворанай
Разлад ужо не страшан.