Старонка:Belarusi.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І слова ўзяў, і кажа так:
— Тут не прыстанішча у нас
Для гультаёў і для гуляк,
А месца для працоўных мас.

Мо‘ й смачны хлеб вам дармавы, —
Малая-ж гэтакім цана!
Комуне не патрэбны вы,
Без вас абойдзецца яна,

Адзін з пяцёх

Ды як-жа так?
Працуй, працуй,
Адно багно,
Ў дрыгве начуй.

Ні табе сон,
Ні ўчас яда,
Сячэ камар,
Смярдзіць вада.

Адзін з комунараў

А што-ж, вы мо‘ хацелі-б
Пуховае пасцелі,
Гарэлкі пяць бутэлек,
Як-бы дзе на вяселлі?

Каб на стале бліноў і сала
Гара высокая ляжала,
Ды не рабіць зусім нічога
Ні для сябе, ні для нікога?!

Другі з пяцёх

Ты контрафалдаў
Нам не мялі, —