Старонка:Belarusi.pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Генерал Шэптыцкі
Праклятае славы
Выпраўляў жалезам
Свой банкет крывавы.

Але да сканання
Яму не ўдалося
Спапяліць ідэю,
Як наша калоссе.

Генерал Шэптыцкі,
Найяснейшы пане!
Ўжо твой бот жандармскі
Болей тут не стане.

Ўжо табе не бачыць
Вісельняў, пагромаў,
Што тварыў ты, пане,
Ад польскай кароны.

Моцная ўжо зброя
Ў вольных пролетараў,
І на тваю кару
Ўстануць грознай карай.

3

Панясла Бяроза
Кроў людскую ў мора,
А з крывёю разам
Вялікае гора.

Павешаных сем‘яў,
Сірацінаў кволых,
Спаленых пажарам
Гарадоў і сёлаў.