Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да: рух, знайсці
Гэта старонка не была вычытаная


35. Благаславі, божа

ВЫЯВА

Благаславі, божа[1],
Прачыстая маці,
Вясну загукаці,
Зіму замыкаці.
Лета ў карэце,
Зіма ў вазочку -
Па белым сняжочку.

36. Баславі, маці

Баславі, маці,
Вясну гукаці,
Цёплага лета дажыдаці.
Цёплае лета ў каточку,
Халодная зіма ў палазочку.

37. Благаславі, маці

Благаславі, маці,
Вясну заклікаці,
Лецечка сустракаці.
Прыдзі, вясна,
Прыдзі, красна,
Ой, Дзід-Ладо.
- Вясна красна,
На чом прышла,
На чом прыехала?
- На сошаньке,
На баронушке.

  1. Кожны радок паўтараецца.