Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаспадару, слаўны панок,
Зялёны альвас, віншуем вас[1]!
Ці спіш, ляжыш, аддыхаеш?
Калі не спіш, устань,
Прычашыся, прыбярыся -
Кашулечку шаўковую,
А штонікі аксамітны,
Панчошачкі шаўковыя,
Чаравічкі казловыя.
Гаспадару, слаўны панок,
Што дзеецца ў тваім дварку,
Што дзеецца, лялеецца?
Масці кладку, заві ў хатку.
гэта госці нячастыя,
Рэдка ходзяць, мала просяць:
Пачынальніку - капу яек,
Маім братцам - па дзесятцам.

7

Вечар добры,
Няхай так будзе[1]!
Гаспадару,
Устань рана,
Мыйся бела,
Як папера,
Ды утрыся
Палаценцам.
Абуй боты
Казловыя,
Панчошанькі
Беленькія,
Падвязачкі
Шоўкавыя.
Масці кладку,
Вядзі ў хатку
Пад музыку
Без'языку.

  1. 1,0 1,1 Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.