Гэта старонка не была вычытаная
СОЦКІ ПАДВЁЎ
I
Важна ходзіць па мястэчку ўраднік[1], пакручваючы рыжыя вусы. Пры баку ў яго целяпаецца трапло-шабля, чырванеюць шнуры і наплечнікі, і блішчаць на сонцы наваксаваныя боты. Ён толькі што прыехаў на службу; у яго галаве мітусяцца тысячы думак, — думак аб тым, як звясці крамолу[2]. Яму толькі што данёс стражнік[3], што ў вёсцы Галадранцы нядаўна з’явіўся падазроны чалавек. А раз чалавек падазроны, то ён, напэўна, соцыяліст[4], або, па меншай меры, забастоўшчык. І ўрадніцкая галава строіць замыславатыя планы,
- ↑ Ніжні чын былой царскай пfліцыі. Ураднікі былі непасрэднымі памочнікамі станавых прыставаў, у прыватнасц і па кіраўніцтву на мясцах соцкімі і дзесяцкімі.
- ↑ Загавор, мяцеж.
- ↑ Ніжні чын павятовай паліцыі.
- ↑ Чалавек, які выступае за замену класавага капіталістычнага грамадства бяскласавым соцыялістычным грамадствам. У простанароддзі соцыялістам называлі ўсякага рэволюцыйна-настроенага чалавека.