Конь ішоў памалу, як хацеў і кудою хацеў. Разоў неколькі зачапіў ён восью аб хвою і скінуў атосу Цялежка стукалася аб карэньня, плюх па гразі і кацілася бокам. Такім парадкам пракацілася яна вёрст тры. У адным мейсцу, каб абыйсьці гразь, конь звярнуў з дарогі, усьцягнуў драбіны на пень, сарваў са шворна цялежкі і аставіў драбіны с Пятрусем сярод лесу, а сам паклыгаўся с цялежкамі далей.
Палежаўшы с поўгадзіны, Пятрусь падняў галаву, цмокнуў і крыкнуў:
— Но-о-о, малы, варушыся!
Было ўжо зусім відно, як Пятрусь прачухаўся трохі і падняў галаву. Што за ліха?
— Што гэта? Гдзе жэ гэта я? Тфу! тфу! тфу! Згінь, прападзі! Васхрыстус! васхрыстус!
І Пятрусю ўспомнілася ўсё.
Божэ-ж мой, Божэ! Што я зрабіў?! Загаласіў Пятрусь, заламаўшы на галаве рукі.
Стыд перад жонкаю, перад людзьмі, злосць на самога сябе, на тых, хто выдумаў гарэлку, прапажа каня,—ўсё гэта зьвязалася ў вадзін клубок гора і пакуты.
— Ну, не сабака-ж я, не гад, не лайдак? Што раблю найлепшае? Чаму ты, Божэчка, не напусьціш гню на гэту атруту людзкую?!
Зняў Пятрусь драбіны, сеў на пень, закрыў твар, стаў плакаць.
— Што рабіць, што чыніць? Папрабаваў быў Пятрусь цягнуць да дому адны драбіны і нават падцягнуў іх с паўвератня.
— Не! Як я пакажуся людзям у вочы? Прапіць каня і самому цягаць драбіны?
Іон звалок драбіны з дарогі і, апусьціўшы галаву, пашоў да дому. Падышоў ён з вярсту, бачыць—