бо з брычкаю яны не ўстануць. Сам пан бачыш, як гразь разварушэна.
— На што нам у брод ісьці, калі кладка ёсць!? Рабіце, што я вам кажу!
— Прышварнаваць то можна, але нічога ня будзе.
Брычку прышварнавалі ла перадка. Пан узяў пугу і скамандаваў:
— Пхайце, хлопцы, — а сам бье коні ды крычыць: Но! но! но!
Бедные коні варушыліся ўсім целам, біліся галавамі аб балота і адзін аб другога, ўсхватваліся, зноў кідаліся і ешчэ глыбей у гразь лезьлі.
— Да слухай пан людзей! што пан робіш? — ня вытрываў стары Пятрусь: — мы выцягнем самы!..
— Пхайце, прахвосты! чаму не пхаеце?
— Куды пхаць? — раззлавалісь мужыкі: — гэта-ж і не гладкая дарога. можэ. Тут панская каманда нічога не паможэ. Трэба с толкам…
— Або слухайце вы мяне, або убірайцеся к чортавай мацеры! — крыкнуў пан.
— Не, мы да дому пойдзем, — сказалі мужыкі:—а покі што — добрай ночы!
І пашлі.
На зямлю ціха апускалася ноч…
А брычка і коні ўсё глыбей у гразь лезьлі…