торба. Далей гэтых граніц ня ходзіць забітая, прыніжэная душа простаго чэлевека.
Лаяўся пан лясьнічы, як праўдзівы майстэр свайго дзела. Лаянка яго лілася доўга, плаўна, без запінкі. Кожнае слово было ўзважэно і біло па сэрцы цяжкім абухом. Адным словам, думаў Васіль, абмылкаю нейкаю прыйшоў на сьвет гэты чэлавек і замеж астрога або варьяцкаго дома папаў ў лясьнічые. А ў рэшьці, чорт, яго разбярэ, хто жыве тут не па абмылцы! На гэтым пункце патыкаліся мысьлі Васіля і не маглі здалець яго, бо далей прад вачыма яго аткрывалося многа непанятных парадкоў, за каторые можна папасьці Ў турму або чорту на скавараду.
IV.
У тахт думкам Васіля сьпеваў вецер ў полі нікому непатрэбные песьні. Васіль так углыбіўся ў свае думкі, што забыўся, гдзе ён, куды ідзе.
Васіль стануў, каб разглгдзець, гдзе ён Ногі яго па калені ўлазілі у сьнег. Але што разгледзіш у такую ноч? Неба змешалося з зямлёю… Шырокі прастор поля зьвузіўся ў чорную бочку, і нічога не магло разглядзець вока адзінокаго Васіля. Усё роўна, як нехта выкінуў яго, непатрэбнаго, беднаго ў гэтую зяўру страшнай ночы, прынёсшы ў ахвяру сярдзітай буры, каб яго жыцьцём купіць сабе спакой.
— Гдзе-ж я? — трывожна спытаў сябе Васіль.
І адразу ахваціў яго страх, самы большы страх чэлавечы — страх за сваё жыцьцё. Рукі яго апусьціліся, яму захацелося прысесьці. Але ня сеў Васіль і стаў перэбіраць нагамі у глыбокім сьнягу, як спутаны.
А думкі. безталковые, дзікіе думкі заварушыліся ў ім скора-скора, як той сьнег, каторы з усіх старон так безжаласна сыпаўся на Васіля. То думалося Васілю,