Старонка:Abuchovic Algierd.Tvory.djvu/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОЎК І ЛІСІЦА

«На табе, нябожа,
Што мне нязгожа».
Раз папалася лісіцы
Ажно тры злавіць курыцы.
Падушыла; дзве з іх з’ела,
Трэццю скрыла. Сама села -
Як па працы — пад стажком
Воўк галодны йшоў нішкомПамылка цытавання Няслушны тэг <ref>; крыніцы без назваў мусяць мець змест.
А што з кумою быў знаём,
То такую рэч павёў:
— Ах, сястрыца, — кажа кум, -
Я ад рання браў на вум,
Каб што-кольвек мне пад’есці,
А тут на злосць негдзе ўлезці.
Падхапіў бы я хоць птушку...
Да авец падходзіў збочку,
Ды пастух чупрыну чэша,
І сабака прытым брэша, -
Падступіцца няма складу!..
Дай ты, кумка, яку раду?!
— Ох, мой куме даражэнькі!
То ж стог сена цалюсенькі.
Еж, як хочаш, — не шкадую,
Хоць апошнім, ды частую!
— Дзякуй, дзякуй! — сказаў шэры
І пацягся без вячэры.