ПА ДАРОЗЕ
Ідзеш па каменьнях, Глядзіш на каменьне, З каменьня і цэглы Муры і скляпеньні.
Драўляныя хаткі, Ў прысадах — дарогі, Мураўка і кветкі Кладуцца пад ногі.
Жалезныя краты Звакол пазіраюць. Шум, скрыгат, задуха Душу выдзіраюць.
Бязьмежнае неба, Зялёнае поле, Чырыканьне птушак… А воля! А воля!..
1910 г.