Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/320

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДОЛЯ НАША

З польскага — М. Канапніцкай

Пад якой ідзеш зарою,
Ой, ты, доля наша —
Ці пад хмарнай, пад бурлівай,
Што віхрамі страша,

Што над сумнаю зямелькай
Ходзіць ды ня сьвеціць,
І сумліва пазірае,
І крывёй сьвет квеціць?

Ці ідзеш ты, наша доля,
Пад тэй зоркай яснай,
Што варожыць нам дзянёчак
Сонечны і шчасны.

Што ў красу загон аздобіць,
Ў суме засяваны.
Пазалоціць хатаў чорных
Стрэхі саламяны?

Ці ідзеш ты, наша доля.
Пад тэй зоркай яснай,
Што варожыць нам дзянёчак
Сонечны і шчасны?

Менск
5-III 19 г.