Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/264

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„ЧЫН“, ГЭРБ І ЛАПАЦЬ

Заспрачаліся „чын“ з гэрбам
Раз, як п’яны з п’яным:
Хто з іх лепшы і над кім хто
Быць павінен панам.

Лапаць доўга слухаў, слухаў,
Ды буркнуў бяз жартаў:
„Кіньце спрэчку: вы абодва
Вісельніцы варты!“

21-X—13 г.