Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ведаючы, як і што з сабой чыніць! Але пара йсьці ўжо! Ён, залаценькі, даўно пэўна чакае мяне. Так! Даўно месячык свае зоркі чакае, а яна ўсё толькі здалёк яму ўсьмяхаецца. (Устае і памалу, з распушчанымі валасамі, ідзе, пасьля зьдзіўлена адступае назад). Ён сам ідзе ка мне, ён сам! Ах, якое шчасьце! (Уходзіць ПАНІЧ; ЗОСЬКА часіну любуецца ім, а пасьля вісьне ў яго на шыі).

ЗАСЛОНА.