Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДАНІЛКА

(ня слухаючы)

Няхай сабе кажуць, што я дурнаваты, што я такі, што я гэткі, але я ўсё бачу і ўсё разумею. Не хачу толькі наверх вылазіць з сваім розумам, бо з ім цяперашнім сьветам далёка ня зойдзеш. Дурнаваты Данілка ці зусім дурны — малы клопат! А толькі, што менш яго чапаюць і дрэнчаць, як якога разумнага, то гэта напэўна магу сказаць, бо ня ведаюць, чым дасаліць яму, бо Данілка з усяго сьмяецца. А што-ж вы, разумныя? Хоць-бы ты, Сымон? Таўпехаецеся, як Марка па пекле, ці як мухі ў смале, і больш нічога. Кожны вас шчыпе, кожны вас ашуквае, кожны вас, як-то кажуць, б‘е і плакаць не дае. А каб вы былі дурныя, то хоць-бы вас і дрэнчылі, але затое ня так моцна, бо ня так-бы вас, дурных, баяліся, як баяцца цяпер вас, разумных.

ЗОСЬКА

Да чаго ты ўсё гэта чаўпеш?

ДАНІЛКА

А хоць-бы да таго, што твой паніч, як адбудзецца з намі суд, едзе кудысь за мора жаніцца.

ЗОСЬКА

(выпусьціўшы вянок з рук)

Як гэта?.. Што ты кажаш?.. Паніч будзе жаніцца!.. Як гэта жаніцца?..

ДАНІЛКА

Як будзе жаніцца?.. Так, як і ўсе добрыя ці нядобрыя людзі жэняцца. Ужо-ж ня так, як…

ЗОСЬКА

(перабіваючы)

А што-ж мне з таго? Няхай жэніцца! Вялікая мне бяда! Ці-ж ён мой жаніх ці каханак?..

ДАНІЛКА

Дзеля каго-ж ты гэта ў вяночак убірацца сягоньня манішся? Ну, але мне спаць хочацца! (Да ДЗЯЦЕЙ). Пойдзем, малыя! Хто сьпіць, той не грашыць. Я сягоньня абраў новае лежа