Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1. Што такое сыфіліс.

Сыфіліс, або, як у нас кажуць „пранцы“, гэта прычэплівая, заразьлівая хвароба. Хваробай гэтай можа заразіцца кожны. Зараза сыфілісу можа прычапіцца і да груднога дзіцяці і да старога. Сыфілісам можа захварэць як мужчына, так і жанчына. Перад сыфілісам, як кажуць, усе роўныя.

Раней думалі, што сыфілісам заражаюцца і хварэюць толькі дарослыя людзі, якія вядуць распуснае жыцьцё. Думалі, што зараза сыфілісу прыстае толькі да плоцьных органаў мужчыны (або жанчыны), пры плоцьных зносінах здаровага з хворым. Дзякуючы гэтаму, сыфіліс залічылі да так званых плоцьных хвароб. Называюць яшчэ сыфіліс вэнэрычнай хваробай, ад імені грэцкай багіні каханьня Вэнэры[1]).

Раней людзі думалі, што сыфіліс — гэта наскурная хвароба. Думалі, нібы зараза сыфілісу ня йдзе глыбака ў цела: у кроў, у косьці, у мазгі і ва ўсё іншыя часткі цела. Думалі, нібы зараза сыфілісу астаецца толькі на скуры і творыць тут высыпкі, балячкі і раны.

  1. Плоцьных або вэнарычных хвароб усяго тры: 1) мяккі шанкер, 3) трыпэр і 3) сыфіліс.