Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З гэтага ўсяго відаць, што ўсьцерагчыся ад сыфілісу даволі лёгка. Трэба толькі быць ахайным і асьцярожным, памятуючы ўвесь час, што вакол нас ёсьць шмат людзей, хворых на сыфіліс. Трэба памятаць, што хворага на сыфіліс нельга пазнаць з надворнага выгляду. Сыфілітык хоць і ня мае высыпкі і бачных балячак, але ў крыві носіць заразу і можа перадаць свой сыфіліс праз плоцьныя зносіны, пацалункі і праз рэчы, якія ён ужывае.

7. Ад бацькоў, хворых на сыфіліс, родзяцца сыфілітычныя дзеці.

У большасьці выпадкаў бывае так. Муж, хворы на сыфіліс, заражае жонку, а яна ў часе цяжарнасьці праз кроў перадае сыфіліс дзіцяці. Часта здараецца, што жонка, хворая на сыфіліс, скідвае мёртвае дзіцянё ў першыя месяцы цяжарнасьці. Калі-ж удаецца данасіць дзіцë да канца цяжарнасьці, то дзіцё зьяўляецца на сьвет усё пакрытае сыфілітычнымі балячкамі. Гэткія дзеці паміраюць у страшэнных цярпеньнях або зараз-жа пасьля нараджэньня, або цераз некалькі дзён.

Калі ў новароджанага дзіцяці балячак няма, дык яно жыве да году і болей. Ня гледзячы на добрае кармленьне і догляд, дзіцё слабое, худое, худое, скура ў яго зьбіраецца ў зморшчкі, як у старых (мал. № 9).