граніцай можна… бо я ўжо не магу болей з ім жыць, я яго ненавіджу!
Мацальскі. Гм… развод? Нашто, пумпачка, развод? Калі глядзець на справу, так кажучы, з погляду, дык можна й без разводу… (абыймае яе). Ух, ты! ты! пумпачка! (цалуе яе).
Уршуля за сцэнай чыхнула.
Магдалена (спалохаўшыся). Што гэта? Хто там?
Мацальскі. Не, ніхто!.. Гэта я там котку зачыніў, гэта котка мяўкнула.
Магдалена. Не, мне здаецца, што там нехта чыхнуў.
Мацальскі. Чухнуў? Няўжож? Ну, значыцца, котка чыхнула. Ну але! гэта котка чыхнула, бо там ляжыць адзежа і сьмярдзіць нафталінам.
Магдалена. Ах, я так люблю катоў! Пусьці яе сюды, я з ёю пагуляю. (Хоча ісьці ў пакой, дзе Уршуля).
Мацальскі (устрымоўваючы яе). Ды што ты, пумпачка! ня трэба! яна кусаецца. Гэта не звычайная котка, а такая дзікая… Лепш пойдзем сюды, у мой пакой, сюды, там спакайней… (абыймае яе і вядзе ў пакой налева).
Магдалена (як дзіця). Не, пакажы мне котку! я хачу бачыць котку!
Мацальскі. Добра, добра, але пасьля!.. (выходзяць).