Старонка:Чорнакудрая радасьць (1925).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


VII

Ой, ці вольна жыць
Ці загінуць нам, —
Ой, працоўны люд,
Сьвістані з пляча!

Будзем песьняй біць
І нажом садзіць:
Альбо згінуць ўсім,
Альбо — ўсё здабыць!

Галавою стой,
Беларусь мая!
Гэй, ды з песьняй ў бой
Ой, сярмяжная!

А маскоўскі цар
Сьцеле мякка нам.
Беларусь мая, —
Ёй я ўсё аддам.

Беларусь за „усё“
Вельмі дзякуе…
Ці —
Слабодная!
Ці —
Ніякая!