Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зямлю поіць, яна родзе[1]
Сок у зярнятах нам на хлеб.
Спажываем, а ў народзе
Штось, як шэпча: „Уставай, сьлеп!“
Веру, братцы, ў нашу сілу,
Веру у волі нашай гарт.
Чую агонь у нас нябрылу,
Бачу, братцы, мы ня з карт,
Мы ня з гіпсу, мы — з каменьня,
Мы з жалеза, мы са сталі.
Нас кавалі у пламеньні,
Каб мацнейшымі[2] мы сталі,
Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміну;
Рука цьвёрда! Грудзь[3] акута!
Пара, братцы, парваць пута!

|}


На магіле.

На магіле зыду дубам,
Пачну шаптаць братнім губам
Аб іх долі, аб свабодзе.
Стану песьняй у народзе.
Пастух дудку з мяне скруціць,
Як зайграе — кроў замуціць.
Як засьвішча, кожны стане:
„Што за граньне, што за граньне?
Што-то будзе, што-то будзе.
З гэтай песьні ў нашым людзе!“
Востры зубы, як бы з пілы,
Колюць, рэжуць, цягнуць жылы.
Смаляць, паляць, пякуць, студзяць
Старых, малых со сну будзяць,
Як на вуглях кожны стане:
„Што за граньне, што за граньне
Што-то будзе, што-то будзе
З гэтай песьні ў нашым людзе?“
Ліст дубовы пад хлеб сьцелюць
Жолудзь яго ў жорнах мелюць.
А гдзе толькі дудка сьвішча,
Людзі бягуць, як на грышча,
Як на дзіва кожны стане:
„Што за граньне, што за граньне?
Што-то будзе, што-то будзе
З гэтай песьні ў нашым людзе?“


На чужой старонцы.

Маркотна мне, чужы я людзям,
Цесна душы, цесна грудзям.
Бягу думкай ў край далёкі,
У лес цёмны, ў лес высокі,
Ў сваю вёску, у сваю ніўку.
Бачу выган, бачу сіўку[4],
Вун кароўкі бягуць з поля…
Ой-да хаткі! кінь мне доля,
Хоць расінку з нашай вёскі,
Хоць былінку, хоць дзьве крош кі
Ад палудня майго брата.
Ой, як люба родна хата,
Ой, як мілы родны край!
Паляцеў-бы як у рай.
Раднюсенька мне сярмяжка,
Шнурок, лапці, каптан, дзяжка.
Ўсё там міла, бо мне родна,
Нат[5] сьмяцінка сэрцу годна.


З зборніка: „Хрэст на свабоду“.

Хрэст на свабоду.

На усходзе красна неба.
Нас ня дзівіць — так і трэба!
Кроў ракамі льлецца ў мора:
Салдат гіне там ад гора.
Без кашулі[6] і бяз хлеба.
Нас ня дзівіць — так і трэба!

  1. Провінц. — родзіць.
  2. моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.
  3. Русіц. — грудзі.
  4. Каня.
  5. Скарочана — нават.
  6. Полён. — без сарочкі.