Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МІКУЛА. Ці вашэ знаў яго?

ПАДАРОЖНЫ. Знаў! Хлопец быў сьціцны і сьмелы.

МІКУЛА. Надта сьмелы.

НАСТА. Ой, здарылася яму беда, бедачна.

ПАДАР. А што такое здарылося яму?

МІКУЛА. /Ажыўляючыся крыху/. Да, з нічога пайшло. Можэ першы раз ён і за праўду пакутаваў… Дуброўлянцы зямлю ў нас адбіралі; мы баранілі; ён болей за ўсіх бараніў… Начальству спраціўляўся, ў вастрог узяло…

НАСТА. Каб ён скрозь зямлі прайшоў, як ён самога сябе загубіў.

ПАДАР. Ён ужо прапаў, цётка, не праклінайце. /Да Мікулы/. А як с турмы павярнуў, то што было?

МІКУЛА. Што было? Дня ўжо спакойнаго праз яго не было. Надта ўжо хітрых меў тамака настаўнікаў. Як-бы сам чорт у той турме ўлез у яго. Піць пачаў. Я сперша да яго з добрым, — і так і гэтак… а пасьля…

НАСТА. /Горачо/. Біў! Як сперша любіў і галубіў, так пазьней, калі бедненькі з вастрогу вярнуўся, біў сваімі рукамі, кіем, чым папала, біў. “Я яму”, кажэ, “гэтае дрэньства, гэтую блаж, што ён папрыносіў, з душы і цела выбью”! /Голасна гамоніць/. Не стрымаў, саколік мой, Яначка мой міленькі, ўзяў, дый уцёк. Можэ ён ад рук бацькаўскіх, што над долей яго, над беднай, жаласьці ня мелі,