Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДА НЁМНА

Эх, ты, Нёман-рака!
Ці ты думаў ці сьніў,
Як сьлязу мужыка
Ў свае воды лавіў?

Як стаяў над табой
Сын нядолі худы
І над цёмнай вадой
Сьпяваў песьні нуды?..

Што надыдзе пара —
Зьнемажэньне міне,
Адраджэньня пара
Над народам блісьне?

Што з балючых грудзей
Беларусі дзяцей
Над тобой загудзе
Песьня вольных людзей?

Капыль.