Старонка:Урачыстасьць (1925).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

першым ступам, цем, хоць пальцам у вока, і глуш, хоць бунтуй да няпрытомнасьці…

Пад намі, у зямлі, часта няпрыкметна для нас, зусім пад паверхам бурліць крыніца крышталёвае вады; яна мые цьвёрды грунт запору, точыць камяністую пароду…

Год, другі, або меней або болей, і неўзначай раптоўна пырскае і віруе гэта вада на паверсе зямлі, абаграваемая сонцам, непадатная марозам…

Глыбей у зямлі заложаны пякельны жар. Ён бурліць і плавіць каменьні, жалеза, найцьвярдзейшыя рэчы. І часта, няўрымсьціўшыся ў цяжкай аправе халодных астыўшых слаёў, прарывае іх і выходзіць напаверх — агняпышачымі горамі-вульканамі. Непадазронна, нечакана, вякі маўчаўшыя, квітучыя зазялёненыя паўзгор‘і захопліваюцца выбухаючай раптам вогненнай хваляй і… губяцца ў думках, шаломяцца ў пярэпалаху…

У сьпячага народу, маўклівага, нярухомага, здавалася-б зусім згладжанага са старонак гісторыі, раптам пачынаецца перш ціхі, а далей усё большы і большы неспакой, рух, гоман, завіруха. Адкуль гэта? Ды проста і ясна: у глушы, у нетрах яго жывое душы віруе няўміручы процэс духоўных перабудоў. Цяга да сонца, к прастору, к адвечнаму палепшаньню, то — адметак душы разумнага стварэньня, ніколі няспынены, незасыпаючы, а толькі аглушаны, загонены ў глыб навалай варожых сіл…

Б еларускі працоўны народ сваю нутраную цеплату, агонь свайго вулькану стрымліваў неастываючым вякі… Ахоўваў, як ахвярны