Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

65.

∗     ∗

Сярод вуліцы у нас карагод,
Ды ня йду я ў таночку гуляць,
Як той мак на градзе, красаваць,
Праз красу сваю таварышак злаваць.
Здрадзіць тварык белы бедную мяне:
Толькі міленькае імя назавуць —
Белы тварык разгараецца,
А дзяўчаты усьмяхаюцца.

1915.