Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І хмяльна-жа яго галава,
Мова дзіўная так-такава:
«Магда, Магдачка,
Мая кветачка-пралесачка!
Не кахацца мне, хлопу, з табою,
Ваяводы старога дачкою.
Сёньня з войтам цябе заручаюць,
Рушнікі вынімаюць,
Русу косу тваю прапіваюць.
То ня траўка-павіліка расплятаецца, —
Наша вернае каханьніца канчаецца.
Ўжо ня будзеш гуляць, як бывала,
Цалаваць, як раней цалавала,
Выхадзіць у сад апаўночы,
Глядзець ненагляднаму ў вочы.
Ты марцовага сьнегу бялей,
Броўкі — долі сіроцкай чарней;
Не забыць іх сэрцу ніколі,
Ня бачыць да веку патолі.
Ліся, піва, цячы, як вада,
Бо пала на сэрца нуда!»
У хмялю Максім гавора, ня чакае гора,
Ды пачула тыя словы шынкароўна Сора.
Ўзяла Сора да палацу шпарка пабяжала,
Ваяводзе а прыгодзе ўсё пераказала.
Гэй, як грымне ваявода у памост нагою:
«Налажы-ж ты, ледацюга, буйнай галавою!»
Толькі ўчулі тое слугі — зараз пасьпяшалі,