Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

55.

ТРЫОЛЕТ.

Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму-ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
І трыолет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.

1913.