Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З часоў тых многа лет прайшло,
Прайшло — і зельлем парасло,
І зноў забытае пытаньне
Ўстае ў сувораму чаканьні.

Я Купідона зноў шукаць
Бяруся сквапна і рухава,
Ды так няскладна гэта справа,
Што лепш аб ёй маўчаць.

1913.

|}