Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

48.

ВАРАЖБА.

Ўсё зьнікла — шум дажджу, і ветру вой сярдзіты,
Блеск сіні пяруноў, за ўдарам гулкі ўдар.
Клубяцца шызыя астаткі грозных хмар,
Як у вадзе воск пчол пры варажбе наліты.
Што-ж гэта варажба прароча нам і глебе?
Пабач-жа, — зіхаціць блеск ясны сонца ўраз
Сярод разрыву хмар, і сямібарвны пас
Лукой прыгожаю лёг у бэзовым небе.

1913.