Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

43.

З ЦЫКЛЮ «ЎСЬМЕШКІ».

I. Пан і мужык.

Дзякуй, пане, бо пазнаў ад вас і я, —
Не на трох кітох трымаецца зямля.
Згода, згода, бо здаецца неяк мне,
Што стаіць яна на нашай-жа сьпіне.

1912.