Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/348

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

275.

∗     ∗

Прычасьціўся целу мацеры,
Малаком яе грудзей,
І заснуў, заснуў пад пацеры
[Між прыціхнуўшых] людзей.

Толькі ўсё за сьценкай блізкаю
[Тне] гадзіньнік: та-та-та…
Толькі песьня над калыскаю:
«Вышла кошка за ката».