Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/342

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

272а.

∗     ∗

Ці ведаеце вы, цёмнавокая пані,
Што бываюць ня толькі цёмныя вочы,
Але і цёмныя зоры,
[Што калі-не-калі схапляюцца] ясным сьветам.

У гэты міг
Яны, быць можа, ня менш прэкрасны
Ад Вашых [высечаных] з цёмнага каменю вачэй,
[Ў каторых раптоўна засьвячаецца] аганёк.

Не паляціць на яго мая душа,
Не апаліць свае кволыя скрыдэльцы.
Шмат ёсьць на сьвеце [рожных] агнёў,
І кожным з іх [заварожаны] я — Ваш пясьняр.