Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/339

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

269.

∗     ∗

Больш за ўсё на сьвеце жадаю я,
Каб у мяне быў свой дзіцёнак —
Маленькая дачушка — немаўляшка,
Аня Максімаўна,
Такая прыгожанькая,
Цёпленькая, мокранькая,
З чорнымі валосікамі і броўкамі,
З цёмна-карымі вочкамі,
А ручкі, як перацягнутыя ніткамі.
Зусім такая, як Вы,
Калі Вы былі маленькай дзяўчынкай.