Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/331

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

261.

∗     ∗

Ўсплывае грамада сыфонофора —
Жывых асоб жывушчая труна!
Зраслася з іх, скалечаных, яна,
Як з членаў, не жадаючых прастора.
Дзе хто яе кіруе паміж мора,
Хто — хапае здабычу ў цемні дна?
Аб роўнавазе рупіцца адна,
І ўсе жывуць бяз шчасьця і бяз гора…