Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/327

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
* ПРЫРОДА.

МАЛЮНКІ І НАСТРОІ.

257.

∗     ∗

Залілось, сьлязамі быццам, зоркамі
Неба [сіняе], безьбярэжнае
Над лагчынкамі, над узгоркамі,
Над табой, маё поле сьнежнае.

Без канца кругом шыр халодная…
Шмат я йшоў па ёй, істаміўшыся;
Але вось пачуў сэрца роднае,
Ўраз пачуў, душой з небам зьліўшыся.

Грудзі ўпалыя распраміліся, —
Ты ня страшна мне, поле чыстае!
Нада мной сьляза пакацілася
Ўніз, гарачая і агністая!