Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/324

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

254.

∗     ∗

Ой, скацілася зорачка, скацілася,
Ты ушла ад нас — і не прасьцілася,
Не прасьцілася, не разьвіталася,
І куды ушла — не сказалася.
Я-ж цябе лячыла, даглядала,
[На сьнег нагаворны клала],
Праз хамут прадзявала,
Ліпавым цьветам паіла.
Чаму-ж ты мне гэтак зрабіла?..