Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/313

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ТВОРЧАСЬЦЬ ПОЭТЫ, —

ЯЕ ПРЫРОДА І КРЫНІЦЫ.

243.

∗     ∗

Бывае, вада перапоўніць
Ставок і праз бераг памкнецца;
Калі-ж з яго [вышаў] лішак,
[Дык] далей вада не бяжыць.

Бывае і так, што руйнуе
Плаціну вада; ў гэту пору
Струяцца апошнія хвалі,
І сохне няшчасны ставок.
З поэтамі так-жа бывае:

Адзін дае людзям ізьлішкі,
Другі [ўсё, што мае]. Я гэткі:
Пяю я з надтрэснутым сэрцам,
Апошні свой скарб аддаю.