Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/308

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ПЭРСЫДЗКАЯ.

241.

∗     ∗

Я ўсё забыў на сьвеце і ведаю адно:
Зюлейка маладая, што старае віно.
Я ўжо упіўся ёю, — цяпер віном уп’юся…
Паглядзім, хто хмяльнейшы: Зюлейка, ці яно?

∗     ∗

Празрыстым пакрывалам ты агарнула твар.
Яна — як поўны месяц сярод правідных хмар.
Праглянь, мой месяц мілы, зірні мне ясна ў вочы,
Каб не ляжаў на сэрцы маркотных дум цяжар.