Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/302

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ГІШПАНСКАЯ.

237.


∗     ∗

Яснавокая Аніта
Разгарнула веер чорны
І схавала срога тварык
Ў кружаўных яго вузорах.

У айцоў базыліянаў
Ночы я сядзеў бяссонны,
Ўсё вучыўся зьвёздачоцтву.
Вось яно, прыцьменьне сонца!

∗     ∗

Донна Кляра твар закрыла
Чорным веерам сувора,
І сказаў адзін гідальго:
«Цяжка ў час прыцьменьня сонца».

∗     ∗

«Найясьнейшая сіньора,
Правялебнейшая донна,
Донна Кляра, донна Кляра,
Загубілі вы мяне!
Ах, бяз вас і дзень, як поўнач,
З вамі — поўнач, быццам дзень.
Донна, донна! Вы узялі
Ад маіх сьлядоў зямлі
І зрабілі нагаворы
З чарадзейных чорных кніг». —