Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/286

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

225.

ШЫНОК.

Ўжо кроўю ногі пыл шасы гарачай росяць,
І ўраз — чырвоны дах, мур белы між цянька.
І вывеска «Спакой» — вясёлы знак шынка…
Ёсьць мяккі хлеб, віно і паспарту ня спросяць.

Тут сьпяць, пяюць і п’юць, тут кураць і галосяць.
Шынкар — стары салдат; шынкарка-ж даць шляпка
Ці вымыць твар хлапцом сьпяшыць, — іх больш пятка,
Вясёла кажучы, бо збыткаў мае досыць.

Ў каморы чорны столь з бярвеньняў; па сьцянам
Малюнкаў страшных рад: «Кароль чараўнікам»,
«Малек Адэль»… Баршчу пах добры павявае…

Вы слышыце? Саган, здаецца, ўжо чуваць;
Як ён гадзіньніку вясёла падпявае!
Даль поля праз вакно адкрытае відаць.